Адіас, амігос! На выходных адбыўся Сант Хуан, мясцовае свята летняга сонцастаяння. Кошт авіа квіткоў дасягнуў космасу і наша смм менеджерка не змагла аператыўна выляцець на бакал сангрыі. Але мы з Максам карыстаемся незалежнымі мінскімі моталініямі і вядзем рэпартаж прама з месца падзей. На свята раенныя камуны Барсы смажаць каўбаскі і дрыгаюцца пад жывыя выступы музыкаў. З Захадам сонца тысячы людзей перамяшчаюцца на пляж, разліваюць каталонскі шампань Каву за 4eur за 0,75л I ўварочваюцца ад выбухаў феерверкаў. Першы адгалосак свята мы спаткалі разам з паэльяй у баре на рагу, стары мужчына не паспеў выкінуць пэтарду з памяшкання як яна выбухнула ў яго ў руцэ, далей ен лускаў вустрыц зжымаючы лед у далоні. "БіраСервесаБір" спявае тысячу разоў мантру пакістанец кожны дзень, прадаючы піва на вуліцах. Ці іншы шэдэўр: "массаж ор гуд сэкс?" Пакі трымаюць супермеркаты, кітайцы бары на кожнаму з чатырох кутоў плошчаў, а наркадылеры інтэрнацыянальны. Чорнаскурыя прадаюць барахло на тканіне 2х2м і трымаюць вяроўку ў руцэ, якая за імгненне да з'яўлення копа складзецца ў закрытую торбу. Гішпанка Лаўра ўсе жыцце жыве ў Барсе, яна працуе дата інжынеркай і вывучае рускую па ранняй творчасці Ляпіса. Марыць аб сваім ровары і месцы пад сонцам у Амстэрдаме, яе хлопец украінец супраць пераезду. Каталонцы любяць сябе. Парада: калі ў вас дома святло выцяжкі выключаецца на рух рукі, не трэба тыкаць пальцамі ў лампадкі ў гасцях, яны могуць быць дужа гарачымі і абжэч. Саграда Фамілія выклікае мурашы на скуры, будзь пільным. Падплаўленная частка нібы злепленая з пластыліну разрывае мае ўяўленне аб магчымасцях архітэктуры, а што так можна было? Будуюць яе больш за сто гадоў. Маст хэв ад амаль локала Машы: спыніць час на фантаназ сідзячы на прыступкаў музея мастацтваў, адведаць пінчаў на вуліцы баксаў і выклікаць зяленага духа ў старэйшай абсентырыі горада, дзе развальваецца столь і пыл не выціраўся з часоў калі тут пілі Пікасо і Хэмінгуэй. У апошнюю ноч мы ўводзім Машу ў курс менскіх спраў, даем вуліцам Барсы паслухаць Макса Каржа. У нас чатыры гадзіны сну і курс дамой на Швейцарыю. Но пасаран! P.s. На фотке можна пабачыць фірмовы разліў кіслага хатняга віна ад баска #тамуштомогуць