Ола Барселона! Калі хто памятае ў якім тэхнічным стане Чарлі Шын прызямліў свой знішчальнік на асмінец у "Гарачых Галовах 1" прыкладна так жа мы аглядаем мінчыкі перад фінальным кідком. Два тросікі з васьмі трымаюць сцэпленне, наскрозь трэснуў "метал" левай падножкі. Памятаю як Макс паўгады шукай сябе новую падножку і з надзеяй гляджу на макса:"у мяне цэлы камплект запасных падножак", я выдыхаю, "у Мінску" дадае ен. Не маргнуйшы Макс дастае чорную ізаленту і рамантуе - цяпер усе як новае: толькі не стаў на леваю нагу на падножку і старайся не пераключаць перадачы. Для поўнай карціны дадам што ехаць можна калі на вуліцы <25С, m1nsk I love it. Закідваем апошнія манеты еўра у вядро аўтамата платнай трасы і шлагбаум упускае нас у Гішпанію. У трасы пачынаецца сiеста, сустракаем першыя ямы за 3000км і знак асцярожна алені 44км, плота ўздоўж аўтастрады тут не прадугледжана. Макс яшчэ не паспеў пераключыцца з італьянскай на французскую мову, як ужо мы знаходзім што славарны запас гішпанскай налічвае адно слова на дваіх: Ола! Запасаемся сувенірнымі кубкамі на першай запраўцы, 20:00 і 80км да de La Vila de Gracia, тэлім Маше на гішпанскі нумар які яна дала нам чатыры месяцы таму на выпадак калі будзем уядзжаць у Барсу на моціках, падымае мужчына: - ви - can you give the phone to Masha? - ви - is masha near u? - ви - is that masha's phone? - ви Алгарытм размовы нагадвае як мы ўчора шукалі домік у весцы Францыі, усе сыходзіцца - мы патэлефанавалі нашаму папярэдняму гаспадару:) Маша тры разы на працягу апошніх міль не бярэ слухаўку, і мы думаем ці ў Барсе яна? Самае свежае фота было зроблена ў Амстэрдаме паводле яе інстаграма. Макс пускае мужскую слязу пад візарам, калі бачыць указальнік Барселона. Мы даехалі! Мінчыкі даехалі!!11 Маша знайшлася толькі ноччу прыляцела з амсціка дамой, убівае адрас ў навігатар я накідваю 2 хвіліны запаса і кажу што будзем праз 5 хв у яе. БМВ прыспускае задняе якенца, загарэлася жаночая рука скідвае пепел з агеньчыка касяка і выдыхае дым, запах марыхуаны не сыходзе да светлафора. Праз дзве гадзіны блуканняў знаходзім музей Пікаса і Маша побач тырчыць з вакна. Абдымкі, інжыр і размовы да світання, ей на працу праз 3 гадзіны. У нас тры дні у Барселоне, і квіткі на летаку да Мінска. Жарт. Не пераключайце канал. #максімромабарселона

Теги других блогов: путешествие автомобиль минск